У Беларусі пройдзе кліматычная акцыя Сусветнага фонду дзікай прыроды «Гадзіна Зямлі». Яе ініцыятарам выступіла экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» пры падтрымцы дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міністэрства энергетыкі.
Як паведаміла
Акцыя праводзіцца з 2007 года. Сёлета ў ёй бяруць удзел больш чым 130 краін.У многіх з іх на гадзіну будзе адключана падсветка самых вядомых будынкаў: патухнуць агні Эйфелевай вежы ў Парыжы, Таўэрскага моста ў Лондане, шэрагу архітэктурных помнікаў у Маскве і Пецярбургу.
Паводле слоў Радыны, акцыю «Гадзіна Зямлі» ў Беларусі падтрымалі ўсе міністэрствы. Яна пройдзе ў 10 населеных пунктах: шасці абласных цэнтрах, у тым ліку Мінску, а таксама ў Баранавічах, Мёрах, Ляхавічах і Нарачы.
У сталіцы ў «Гадзіну Зямлі» будзе адключана падсветка Нацыянальнай бібліятэкі, спартыўнага комплексу«Мінск-Арэна» , часткі праспекта ад чыгуначнага вакзала да плошчы Перамогі, плошчы Свабоды і ратушы. ЗАТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» арганізуе ў цемнаце гульню ў футбол у святлодыёдных касцюмах.
У Брэсце на пляцоўцы каля ЦУМа, дзе адключаць падсветку, пройдзе
У Магілёве адбудзецца фотаконкурс у цемнаце: усім ахвотным у «Гадзіну Зямлі» прапануюць зрабіць здымкі на экалагічную тэматыку. У астатніх гарадах плануецца правесці інфармацыйную кампанію ў падтрымку акцыі і іншых мерапрыемстваў па энергазберажэнні.
Як адзначыла прадстаўнік «Зялёнай сеткі», традыцыйна многія мерапрыемствы ў падтрымку кліматычнай акцыі сёлета наладжваюцца самімі грамадзянамі. Так, у сацыяльных сетках размешчаны дзясяткі паведамленняў аб магчымасці ўдзельнічаць у «Гадзіне Зямлі». Выключэнне святла на беларускіх прадпрыемствах падчас правядзення акцыі арганізуе дэпартамент па энергаэфектыўнасці.
Паводле слоў Радыны, летась ва ўсім свеце ў акцыі ўдзельнічалі 1,8 млрд. чалавек з 5 тыс. 200 гадоў 134 краін.