Лукашэнка наіўна лічыць, што багатаму дастаткова паабяцаць дадатковыя грошы і прыбытак, і ён не здольны будзе адмовіцца. Але класічнае разуменне багацтва і сэнсу валодання капіталам гэта -- прыманне рашэнняў. Уладар не той, хто купіў акцыі, будынкі ці прадукты, а той хто гэтым кіруе ўрэшце. Хто аддае загады адміністратарам і ўплывае на працэс прыняцця рашэнняў у дзяржаве і рэгіёне. Не мае сэнса весці бізнэс у Беларусь, калі ёсць страх згубіць кантроль над ім.