Беларусь заняла першае месца сярод краін — рэспублік былога СССР па росце спажывецкіх цэнаў у студзені-лютага 2012 года да снежня 2011-га (3,5%).
Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі. У студзені Беларусь была другой пасля Арменіі (1,9% супраць 3,6%).
Па выніках двух месяцаў гэтага года ў Арменіі кошты павялічыліся на 2,6%, у Эстоніі — на 1,1%, Латвіі — на 1%, Кыргызстане, Малдове і Расіі — на 0,9%, Грузіі, Казахстане і Літве — на 0,7%, Таджыкістане — на 0,6%, Украіне — на 0,4%, Азербайджане — на 0,2%.
Апошнія звесткі па Узбекістане і Туркменістане тычацца вынікаў 2011 года (рост цэнаў на 5,3 і 7,6% адпаведна).
У лютым цэны ў Беларусі выраслі на 1,5% — першае месца. Далей ідуць Малдова (0,6%), Казахстан, Літва, Расія, Эстонія (па 0,4%),
Грузія, Таджыкістан і Украіна (па 0,2%), Азербайджан, Кыргызстан і Латвія (па 0,1%) . У Арменіі кошты знізіліся на 0,9%.
У 2011 годзе Беларусь заняла першае месца сярод краін — рэспублік былога СССР па росце спажывецкіх цэн (108,7%).
За тры тыдні сакавіка 2012 цэны павысіліся на 1,5%, з пачатку года — на 5,1%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?