Вылаў усіх відаў рыбы забараняецца ад 1 красавіка да 30 мая, паведамляе Дзяржаўная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету.
Выключэннем можа быць толькі аматарскае рыбалоўства, якое ажыццяецца адной вудай з адным кручком альбо адным спінінгам з адной прынадай, з адным адзінарным, падвойным альбо патройным кручком памерам не большым за №10 згодна з міжнароднай класіфікацыяй №1 у светлую пару сутак з берага.
Ад 1 красавіка да 15 чэрвеня забараняецца лавіць праснаводных крэветак.
За лоўлю рыбы ў забаронены час прадугледжаны
штраф у памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічыняўз канфіскацыяй прыладаў лоўлі.