Новы прагноз аб стане здароўя прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса зрабіў венесуэльскі лекар Хасэ Рафаэль Маркіна, які жыве ў ЗША: паводле яго ацэнкі, Чавесу засталося жыць не больш за сем месяцаў,
паведаміў тэлеканал Univision.

Маркіна вядомы шэрагам прагнозаў адносна здароўя прэзідэнта Венесуэлы і знаёмы з крыніцамі інфармацыі, блізкімі да брыгады медыкаў, што абслугоўвае Чавеса як у Гаване, так і ў Каракасе.

Паводле словаў лекара,

у Чавеса дыягнаставаная лейамісаркома — вельмі рэдкая пухліна скуры гладкомышцавага паходжання. Часам яна дасягае 20 сантыметраў у дыяметры.

У канцы лютага Чавесу ў Гаване выдалілі пухліннае ўтварэнне, якое лекары выявілі прыкладна ў тым самым месцы, дзе ў яго была выдаленая злаякасная пухліна кішачніка летам 2011 года. Пасля гэтага на працягу трох тыдняў Чавес праходзіў у Гаване курс рэабілітацыі пасля хірургічнай аперацыі, а затым вярнуўся на радзіму. Цяпер Чавес праходзіць курс прамянёвай тэрапіі, у суботу ён плануе зноў адправіцца для гэтага ў Гавану.

«Не думаю, што Чавес пражыве нашмат больш за шэсць-сем месяцаў, калі меркаваць па хуткасці развіцця пухліны», — сказаў Маркіна.

На думку лекара, у лепшым выпадку Чавес пражыве да красавіка 2013 года.

На 7 кастрычніка 2012 года ў Венесуэле афіцыйна абвешчаныя прэзідэнцкія выбары, у часе якіх Чавес будзе змагацца з адзіным кандыдатам ад апазіцыі Энрыке Капрылесам за пераабранне на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?