У Мінску прайшоў матч па міні-футболу ў цемры прымеркаваны да Дня Зямлі.
Традыцыйна ў апошнюю суботу сакавіка Беларусь далучаецца да міжнароднай акцыі «Гадзіна зямлі», якую праводзіць Сусветны фонд дзікай прыроды. У гэты дзень жыхароў планеты просяць адключыць святло і ўсе электрапрыборы.
Беларуская сталіца таксама выключае святло дзеля выратаванні планеты. Сёлета 31 сакавіка ў 20.30 былі адключаны падсветкі ратушы, Нацыяльнай бібліятэкі, спартыўнага комплекса «Мінск-арэна», праспекта Незалежнасць.
Таксама ў спартыўна-аздараўляльным комплексе ім. Машэрава прайшоў незвычайны матч па міні-футболу. Зоркі беларускай эстрады і журналісты гулялі ў футбол у цемры, у рамках міжнароднай акцыі «Гадзіна зямлі». Арганізатарам акцыі выступіла кампанія МТС.