Культура33

Сёньня ў Празе адкрываецца беларуская выстава

Настрой сакавіка 2006 г. на выставе перададуць перадусім фатаздымкі Андрэя Лянкевіча й Юліі Дарашкевіч з газэты «Наша Ніва», а таксама чэскага фатографа Якуба Досьпівы з ČTK.

Пад патранажам Вацлава Гаўла й рэктара Карлавага ўнівэрсытэту Вацлава Гампла ў Празе адбудзецца адкрыцьцё выставы «Выбар бяз выбару. Беларусь — сакавік 2006».

Настрой сакавіка 2006 г. на выставе перададуць перадусім фатаздымкі Андрэя Лянкевіча й Юліі Дарашкевіч з газэты «Наша Ніва», а таксама чэскага фатографа Якуба Досьпівы з ČTK.

Усе яны здымалі намётавае мястэчка, якое было пастаўлена прадстаўнікамі апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтру Менску; фатографы заставаліся на Плошчы, здымаючы да апошняга моманту: калі беларуская міліцыя зруйнавала намётавае мястэчка й адвезла сотні дэманстрантаў да спэцпрымальніка на Акрэсьціна.

Кожны фатаздымак будзе суправаджацца асабістымі нататкамі адной з дэманстрантак — незалежнае беларускае журналісткі Дар’і Касьценкі, якая выклала свае тэксты ў Інтэрнэце з назваю «Сакавіцкія дзёньнікі».

Дар’я распавядае ў дзёньніках аб усіх драматычных падзеях, празь якія сама «прайшла» на плошчы. «Гэтыя радкі пішу 22 сакавіка ў 0.48. За апошнія два дні спала ў цэлым дзьве гадзіны. Перад гадзінаю з паловай мяне адпусьцілі з пункту міліцыі. Да гэтага моманту ня ведаю, дзе мой брат, які нёс ежу людзям, што заставаліся на Плошчы», — гаворыцца ў адным з запісаў. Дзякуючы замежным журналістам тэксты дзёньніку пазьней былі разасланыя па сьвеце. На выставе будуць упершыню прадстаўленыя ў чэскім перакладзе, цалкам будуць надрукаваныя ў каталёгу выставы.

Выставу арганізуюць студэнты Карлавага ўнівэрсытэту пры судзейнічаньні рэктара ўнівэрсытэту Вацлава Гумпла й экс‑презыдэнта Чэскай Рэспублікі Вацлава Гаўла.

Выставу суправаджаюць іншыя імпрэзы. Штосераду на філялягічым факультэце Карлавага ўнівэрсытэту будуць паказвацца дакумэнтальныя стужкі аб Беларусі, пасьля якіх будзе мажлівасьць падыскутаваць з рознымі гасьцямі выставы. Напрыканцы красавіка заплянаваны круглы стол, дзе будуць браць удзел прадстаўнікі палітычных і недзяржаўных сфэраў. Прапаноўваецца разам вырашыць пытаньне, як эфэктыўна дапамагаць дэмакратыі ў Беларусі й якія ёсьць сучасныя абмежаваньні дапамогі ад Чэскае Рэспублікі.

Па закрыцьці выставы ў Празе ўся экспазыцыя пераедзе да гораду Брно, потым — у іншыя гарады Чэхіі й замежжа.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры жанчына ледзь не памерла ад лячэння іголкаўколваннем. А ўводзіла сабе звычайныя іголкі ад шпрыцоў1

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей31

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне11

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць