Беларусь 1 красавіка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 273 ад 27 сакавіка, паведаміла прэс-служба ўрада.

Экспартная пошліна на нафту 1 красавіка згодна з дакументам узрасце з $411,2 да $460,7 за тону.

Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (апрача бензіну), якая 1 кастрычніка 2011 года ўніфікавана на ўзроўні 66% ад пошліны на нафту, з 1 красавіка складзе $304 за тону супраць $271,4 ў сакавіку.
Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы.

На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыенту 0,9, складзе $414,6 за тону замест $370,1 ў сакавіку. Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы ўстаноўлена на ўзроўні $158,6 замест $157,3 за тону.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета міністраў № 1932 ад 31 снежня 2010 года "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета міністраў Рэспублікі Беларусь". Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам № 716 ад 31 снежня 2010 года "Аб стаўках вывазных мытных пошлін".

Нагадаем, што з 1 кастрычніка 2011 года Беларусь следам за Расіяй ажыццяўляе разлік экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты па формуле "60/66". Размова ідзе аб прадукцыі, што вывозіцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Формула разліку падразумявае, што

стаўка экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты ўніфікуецца і разлічваецца з каэфіцыентам 0,66 (66%) ад стаўкі пошліны на нафту.
Адначасова 1 кастрычніка экспартная пошліна на нафту была зніжана шляхам скарачэння працэнта ад розніцы паміж цаной маніторынгу нафты і цаной адсячэння з 65% да 60%. Пры гэтым каэфіцыент разліку стаўкі пошліны на бензіны складае 0,90 (90%).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?