«Лукашэнкаўскія» чыноўнікі паўтараюць мантру аб «стратэгічным партнёрстве паміж Кітаем і Беларуссю». Ці ёсць ў
Партнёрства — гэта згода партнёраў разам рэалізоўваць супольныя інтарэсы. Ужо пры вызначэнні ўзнікае некалькі пытанняў адносна
Варта зазначыць, што
Кітай наагул слаба зацікаўлены Беларуссю, і прычыны тут дзве.
Сёння Кітай здольны на роўных размаўляць нават з ЗША, таму падтрымка Кітая з беларускага боку больш патрэбная Лукашэнку, чым самому Кітаю.Кітай як сусветная супердзяржава ў бліжэйшай будучыні шчыльна развівае супрацоўніцтва з усім светам. У тым ліку з краінамі нашага рэгіёну. Напрыклад,
тавараабарот суседняй Польшчы з Кітаем амаль 13 мільярдаў даляраў. Наш у 4,5 разу меншы (3 мільярды), што не замінае Лукашэнку ганарыцца асаблівымі стасункамі з Кітаем. У Польшчы сувымерныя адносіны з Кітаем ніхто не лічыць асаблівымі.Аб’яднаўчым чыннікам Кітая і Беларусі з’яўляецца аўтарытарны лад кіравання. Каштоўнасны базіс у выглядзе адмаўлення правоў чалавека, прынцыпаў дэмакратыі ці вяршэнства права ёсць сапраўдным падмуркам для супрацоўніцтва на міжнароднай арэне. Як прыклад, тое што цывілізаваныя людзі называюць барацьбой за незалежнасць Тыбета, згодна з сайтам беларускага Міністэрства замежных спраў называецца «сепаратистскими вылазками в Тибете».
Але нават такое палітычнае падабенства не спрыяе развіццю двухбаковых стасункаў на больш якасным узроўні — апошні раз кіраўнік Кітайскай Народнай Рэспублікі быў у Беларусі ў далёкім
І гэта нягледзячы на адмоўнае сальда, якое сёння складае больш за 1,5 мільярда даляраў.
Палова беларускага экспарту ў Кітай — гэта сыравіна, калійныя угнаенні, яшчэ 25% — капралактам.
Асабліва трэба адзначыць
Ніжэйшая табліца добра паказвае, што Кітай слаба зацікаўлены беларускай прадукцыяй. Бо і сам займацца вытворчасцю тых жа прадуктаў і той жа якасці — толькі ў разы танней за кошт усё яшчэ дармовай працоўнай сілы.
Замежны гандаль таварамі і паслугамі Рэспублікі Беларусі з Кітаем (у мільёнах даляраў ЗША)
Год Сальда
2005 148
2006 -156
2007 -311
2008 -839
2009 -941
2010 -1273
2011-1617
Крыніца: сайт беларускага Міністэрства замежных спраў.
Наагул.
Кітай цяжка акрэсліць лёгкім партнёрам. Яскравым доказам гэтага з’яўляецца адмова Кітая набываць калійныя угнаенні ў 2009 годзе. А калі кітайскія інвестары і бяруцца за фінансаванне будаўнічых праектаў ў Беларусі, то вымагаюць, каб участкі для іх будаўніцтва выдаваліся бясплатна.Але кітайскія інвестыцыі для сённяшніх беларускіх уладаў неабходныя па простай прычыне — іншых інвестыцый проста няма. Акрамя расіян, бізнэс практычна не ідзе ў лукашэнкаўскую Беларусь.
Адна з адметнасцяў кітайскіх інвестараў — гэта максімальнае прыцягненне ўласнай кітайскай працоўнай сілы ў свае замежныя інвестыцыйныя праекты. Згодна з
Варта таксама узгадаць, што ў 2009 годзе ў часы «накручвання» беларускай эканомікі улады прасілі крэдыты таксама і ў Кітая. Кітай крэдыт даў, але толькі пры умове, што на гэтыя крэдыты будуць набытыя кітайскія тавары, якія яшчэ ў дадатак аказаліся нізкай якасці.
Нарэшце,
Кітай стаіць перад перспектывай непазбежнага эканамічнага, а разам з ім і палітычнага «крызісу росту». Эканамісты прадказваюць запавольванне тэмпаў развіцця і звязаны з гэтым усплёск сацыяльнай напружанасці. Перавагі «нізкага старту» вычэрпваюцца, а людскія рэсурсы патрабуюць іншага стаўлення да сябе. Гэта таксама непазбежна адаб’ецца на двухбаклвых праектах.
Найлепшым выйсцем было б паралельнае супрацоўніцтва з кімсьці іншым. Але нехта іншы патрабуе вызвалення палітвязняў і выканання еўрапейскіх правілаў жыцця.