У межах фестывалю Chel’z Extreme Games Belarus 2012 прайшоў адкрыты Чэмпіянат Беларусі па чэрлідынгу. Спаборніцтвы праходзілі ў некалькіх узроставых групах і класіфікацыях. У самай відовішчнай частцы — выступы змешаных груп, прынялі ўдзел 6 каманд. Пераможцам аказалася каманда з Мінску «Belarus».

Чэрлідынг — від спорту, які зарадзіўся ў ЗША ў 70-ыя гады 20 стагоддзя. Ён утрымлівае ў сабе элементы шоу і відовішчных відаў спорту. прыкладны пераклад назвы — «кіраўнік групы падтрымкі каманды». У 1998 годзе створана Міжнародная федэрацыя чэрлідынга. На постсавецкай прасторы гэты від спорту пачаў развівацца адносна нядаўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?