Учора каталікі Беларусі адзначылі Вербніцу, або Пальмовую нядзелю, калі свяцяць вербы ў гонар уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Гэтая нядзеля ў календары каталікоў і пратэстантаў — Вялікая. Вялікдзень у іх прыпадае сёлета на 8 красавіка.
А праваслаўныя 7 красавіка святкуюць Дабравешчанне (Звеставанне). 8 красавіка ў іх — Вербніца. А Вялікдзень будзе 15 красавіка.