Насельніцтву Беларусі ў першым квартале гэтага года будзе выплачана Br20 млрд. у якасці надбавак за сельгаспрадукцыю, якая закупляецца ў асабістых падворках. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 286. Гэтым жа дакументам зацверджана Палажэнне аб парадку выплаты сродкаў, што выдзяляюцца з рэспубліканскага фонду падтрымкі сельгасвытворцаў у 2007 годзе на стымуляванне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, якая закупляецца ў насельніцтва.

Каменціруючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА пастанову, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі Мінсельгасхарча Ала Ламакіна адзначыла, што ўстанаўленне такіх надбавак павысіць матэрыяльную зацікаўленасць уладальнікаў асабістых падворкаў у павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі і будзе стымуляваць на далейшае развіццё падсобных гаспадарак.

Так, за малако, якое закупляецца ў асабістых падворках, устаноўлена надбаўка ў памеры Br70 за кг, за маладняк буйной рагатай жывёлы жывой вагой 100 кг і менш — Br1000 за кг, за бульбу, якую насельніцтва здае для прамперапрацоўкі, — Br150 за 1 кг.

На думку спецыяліста, прадугледжаная выплата надбавак дасць магчымасць уладальнікам асабістых падворкаў мець стабільны даход на працягу ўсяго года. Надбаўкі на прадукцыю, якая закупляецца, насельніцтву абавязаны выплачваць тыя нарыхтоўчыя арганізацыі, якія праводзяць закуп сыравіны, — сельскія гаспадаркі, прадпрыемствы спажыўкааперацыі і прамысловыя арганізацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?