Шэсць залатых медалёў вязе на радзіму з Бангкока, дзе завяршыўся чэмпіянат свету па кікбоксінгу, зборная Беларусі. Пераможцамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Сяргей Скіба (да 51 кг), Андрэй Кулебін (63,5 кг), Віталь Гуркоў (71 кг), Юрый Гарбачоў (75 кг), Дзяніс Ганчаронак (81 кг), Сяргей Краўчанка (91 кг). Прычым у Андрэя Кулебіна гэта ўжо шосты чэмпіёнскі тытул.

У камандным першынстве, як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у нацыянальнай федэрацыі кікбоксінга і тайландскага бокса, зборная Беларусі заняла першае месца.

Паралельна з дарослымі праходзіў юніёрскі чэмпіянат свету, у якім другі год запар «золата» выйграў беларускі спартсмен Чынгіз Алазаў (48 кг).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?