Сёння ў палаце прадстаўнікоў у другім чытанні былі прыняты змяненні і дапаўненні ў закон «Аб кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь».

Сярод паправак у закон ёсць і такія, якія датычацца прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне кінематаграфіі і вызначаюць шляхі падтрымкі кіно з боку дзяржавы. Удакладняюцца ўмовы фінансавання за кошт рэспубліканскага бюджэту, уводзіцца паняцце «дэбютная работа». Дакумент прадугледжвае, што з бюджэту штогод будзе фінансавацца не больш як два дэбюты ў год.

Акрамя таго, у праекце закона змешчаны палажэнні аб дзяржкрэдытах на кінавытворчасць, а таксама аб стымуляванні паказу і пракату лепшых узораў беларускага кінамастацтва, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне.

Таксама сёння прыняты змяненні і дапаўненні ў закон «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у другім чытанні. У тым ліку яны прадугледжваюць увядзенне паняцця «культурны праект», палажэння па магчымасці стварэння ў арганізацыях культуры апякунскіх саветаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?