Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і лідар апазіцыі М’янмы Аун Сан Су Чжы атрымала дэпутацкі мандат у дадатковых параяменцкіх выбарах. Яе партыя, Нацыянальная дэмакратычная ліга, здабыла 43 з 45 даступных мандатаў.

У нядзелю ў Бірме (М’янме) адбыліся першыя за 20 гадоў выбары, на якія дапусцілі апазіцыю. Нягледзячы на тое, што барацьба ішла толькі за 45 месцаў у парламенце, які складаецца ажно з 600 дэпутатаў,

перамога дэмакратаў з’яўляецца вялікім поспехам апазіцыі.

Аун Сан Су Чжы 66 гадоў. Яна вывучала філасофію, палітычныя навукі і эканоміку ў Дэлі ды Оксфардзе, пасля чаго вярнулася на радзіму. Яе партыя ў 1990 годзе атрымала 80% галасоў, аднак вайсковая хунта не прызнала выбараў, задушыла пратэсты і пасадзіла Аун Сан Су Чжы пад хатні арышт. Пад ім яна прабыла больш за 20 гадоў. Рэжым Бірмы не выпусціў палітыка нават наведаць мужа, які паміраў ад раку.

Аун Сан Су Чжы называюць «бірманскай Гандзі», бо яна выступае за бяскроўную змену улады і нацыянальнае прымірэнне.
Пры гэтым у 1996 годзе яна выступіла супраць рэкламнай кампаніі, якая заахвочвала турыстаў наведаць Бірму. Таксама дзякуючы звароту Аун Сан Су Чжы Бірма не стала старшынёй ASEAN у 2006 годзе. Яна падкрэслівае, што асновай любой свабоды з’яўляецца свабода слова, і што нікому нельга губляць надзеі і падаць духам.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?