У 2005—2008 гадах ЗША імпартавалі 58—60% спажыванай нафты. На сёння гэтая доля знізіліся да 45% і працягвае ісці ўніз. Гэта адбылося дзякуючы развіццю новых тэхналогій: амерыканцы пачалі масавую здабычу сланцавага газу. Адначасова ўрад ЗША дазволіў доступ да новых радовішчаў нафты на шэльфе і спрыяў энэргазберажэнню.

Амерыканцы лічаць рост энэргетычнай самадастатковасці важнай задачай для нацыянальнай бяспекі.

Беларусь імпартуе 93% нафты, якую перарабляе, прычым цалкам залежыць у пастаўках ад Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?