Сайт Apartment therapy зрабіў падборку інтэр’ераў кватэр вядомых пісьменнікаў. На фота спальні англійскага сцэнарыста і пісьменніка Аляксандра Мастэрса можна ўбачыць…. беларускі дзяржаўны сцяг, які пісьменнік выкарыстоўвае ў якасці цыраты. Вось як апісвае спальню Мастэрса аўтар матэрыяла: «Спальня гэтага аўтара адлюстроўвае працэс ягонай дзейнасці — ён падымаецца зранку і пачынае працаваць. Кракадзіл над ягоным ложкам — гэта талісман, ягоную выяву можна ўбачыць на вокладцы кнігі Мастэрса «Сцюарт: Жыццё з іншага боку».

Пра беларускі сцяг, як бачым, ні слова.

Аляксандр Мастэрс — малады пісьменнік, які працуе ў дакументальных жанрах. У прыватнасці ён аўтар кнігі «Геній у маім сутарэнні» , прысвечанай матэматыку Сайману Нортану.

Інтэр’еры кватэр іншых пісьменнікаў, сяродж якіх Уільям Фолкнер, Уільям Бероўз, Эрнэст Хэмінгуэй і Віктор Гюго, можна паглядзець тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?