Шэф славацкай паліцыі Ян Пaчкa прызнаўся ў інтэрвію, што па аўтастрадзе часьцей за ўсё езьдзіць з хуткасьцю 200 км/г. Хоць дазволеная хуткасьць – 130 км/г, генэрал лічыць, што правілы ён не парушае. «На тых участках, дзе няма абмежаваньняў, велічыня дазволенай хуткасьці мяне не абавязвае», – сьцьвярджае ён.

Прадстаўнік паліцыі Марцін Корх патлумачыў, што дарожны кодэкс дазваляе паліцэйскім перавышаць дазволеную хуткасьць падчас выкананьня заданьняў, кола якіх вызначыць міністар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?