Артыкул расейскамоўнай Вікіпедыі аб нашай краіне называецца «Белоруссия». Мяне гэта зачапіла, і я даслаў рэдакцыі Вікіпедыі ліст: «Беларусь — гэта не афіцыйнае скарачэнне, як у вас напісана, а наша афіцыйная назва.
Сёння ніводны адукаваны беларус не абзаве сваю радзіму Беларусіяй. Назва Беларусь прапісаная ў Канстытуцыі, усіх афіцыйных дакументах.Ужыванне назвы Беларусія цяпер — гістарычная памылка».
Выявілася, што не я адзін турбуюся аб каланіяльным перажытку…
Мне хутка адказалі: «Паважны Зміцер, гэтае пытанне з’яўляецца вельмі актуальным, і супольнасць Вікіпедыі вядзе наконт яго вельмі гарачую дыскусію. За развіццём гэтых дэбатаў можна сачыць тут».
Адчыніў спысылку і быў прыемна здзіўлены… Праблема называння нашай краіны па-расейску шырока абмяркоўваецца. Разважанняў столькі, што можна напісаць дысертацыю. Каментары ад самых памяркоўных да радыкальных. Адны людзі з Расіі прапануюць даць беларусам самім вырашыць, як звацца. Апаненты ў сваю чаргу забараняюць псаваць літаратурную расейскую мову…
У карыстальнікаў Вікіпедыі кансэнсусу ніколі не будзе.Дзесяць мільёнаў беларусаў называюць сваю краіну Беларусь, але большай палове грамадзян
Не ўкаранілася назва Беларусь у суседзяў за дваццаць гадоў незалежнага існавання. Але справа не ў гэтых спрэчках… А ў тым, што з назвай нашай краіны ўвесь гістарычны час нешта адбываецца.
Былі мы і Літвой, і Літоўскай Руссю, і Белай Руссю… Нават цяпер спрачаемся ў інтэрнэце за назву. А гэта значыць, што працэс фармавання дзяржавы і нацыі яшчэ працягваецца.
Беларусамі многія цяпер становяцца менавіта ў інтэрнэце:мы свабодна дзелімся поглядамі, крытыкуем уладу і спрабуем пісаць
Гатовыя пісаць да болю ў пальцах, каб знайсці праўду, калі гэта хоць на кроплю тычыцца нашай краіны.
Дзве самыя галоўныя падзеі ў маім маладым жыцці адбыліся амаль адначасова. У 1991 (амаль калі я нарадзіўся) мы абвясцілі сабе незалежнай Рэспублікай Беларусь і разваліўся СССР, а праз некалькі год пачаў развівацца беларускі інтэрнэт. Дваццаць гадоў таму мы адышлі ад нашага савецкага мінулага… Цяпер многія здзівяцца, маўляў, нікуды мы ад яго не збеглі, як і нашы суседзі. Сапраўды, але як гэта проста высвятліць? Дастаткова ўвесці назву нашай краіны ў пошуковым радку.
Прыгадваецца жыццёвая мудрасць: на ўсё патрэбны пэўны час.