На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 3 красавіка рубель знізіўся адразу на 1,5% да даляра на фоне прыкметнага перавышэння попыту над прапановай.

Курс даляра вырас на 120 рублёў да 8 120 рублёў. Заяўкі на продаж — 77,440 млн, на куплю — 102,6 млн, аб’ём таргоў — 93,443 млн.

Курс еўра вырас на 140 рублёў да 10 830 рублёў. Заяўкі на продаж — 20,941 млн, на куплю — 28,538 млл, аб’ём таргоў — 22,427 млн.

Расійскі рубель падаражэў на 4,5 рубля да 277 беларускіх. Заяўкі на продаж — 1087,146 млн, на куплю — 1391,454 млн, аб’ём таргоў — 1118,487 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?