МітрапалітМінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў польскім СМІ, што ўлады Беларусі працягнулі тэрмін дзеяння візаў польскім ксяндзам, якія служаць у краіне, але не сказаў, на які тэрмін.
Польскія журналісты мяркуюць, што ў выпадку 14 ксяндзоў візы падоўжылі на паўгода, што з’яўляецца стандартнай практыкай уладаў Беларусі. У адносінах да чатырох ксяндзоў, да якіх улады мелі прэтэнзіі за служэнне імшы выключна на польскай мове, візы былі падоўжаныя на тры месяцы, пішуць польскія СМІ.