Канцэрн «Беллегпрам» не адмаўляецца ад прыватызацыі прадпрыемстваў і вітае прыход інвестараў. Пра гэта 3 красавіка журналістам заявіла намеснік старшыні канцэрна Людміла Цяглова.

«Спіс прыватызацыі вызначаны і разбіты па гадах. Увогуле, прыватызацыі мы не баімся. Іншая размова, каб прыватызацыя не стала «прыхватызацыяй», — сказала яна. Асноўныя ўмовы пры продажы дзяржаўнага пакета акцый — захаванне профілю прадпрыемства і працоўных месцаў, зазначыла намеснік старшыні канцэрна. Паводле яе слоў, у лёгкую прамысловасць укладзена дастаткова шмат дзяржаўных сродкаў. «Аддаваць прадпрыемствы ў чужыя рукі нам шкада, але ўсё павінна быць рацыянальна і эфектыўна», — зазначыла Цяглова.

Разам з тым, дадала яна, пры прыватызацыі зараз адзначаецца тэндэнцыя, калі ў дзяржавы ўсё роўна застаецца вялікая доля акцый.

«У лёгкую прамысловасць пакуль буйныя інвестары асабліва не ідуць.
Але мы над гэтым працуем. На нашу думку, лёгкая прамысловасць больш прыцягальная, таму што не патрабуе вельмі вялікіх укладанняў грошай», — мяркуе Цяглова.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што лёгкая прамысловасць прадоўжыць развіццё незалежна ад таго, прыйдзе ці не прыйдзе інвестар.

Яна таксама адзначыла цікавасць кітайскіх і турэцкіх інвестараў. Так, Турцыя і Кітай бралі ўдзел у конкурсе па тэхнічным пераўзбраенні ААТ «Камволь». Таксама вядуцца перамовы з кітайскай кампаніяй па будаўніцтве новага віцебскага футравага камбіната. «Мы стараемся кожнае наша тэхнічнае пераўзбраенне выстаўляць на конкурс і прыцягваць інвестараў», — зазначыла Цяглова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?