З пачатку 2012 года ў Беларусі зарэгістравана 105 забойстваў і амаль 280 фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў напаведаміў начальнік упраўлення прафілактыкі Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Раман Мельнік 3 красавіка насямейна-бытавой глебе,
Паводле яго слоў, згодна са статыстыкай, у стане алкагольнага ап’янення ўчыняецца больш за 85% усіх бытавых забойстваў і больш за 90% цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі смерць пацярпелых. Палова злачынстваў гэтага віду ўчыняюцца грамадзянамі, якія нідзе не працуюць і не вучацца.
Паводле слоў Мельніка,
практычна 40% бытавых злачынстваў учыненыя асобамі ад 20 да 49 гадоў.Амаль кожнае чацвёртае бытавое правапарушэнне ўчыняецца асобамі, якія знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе, кожнае пятае — сужыцелямі. Палова з усіх злачынцаў пражывае ў сельскай мясцовасці. Часцей за ўсё ахвярамі сваіх сваякоў становяцца пажылыя, якія
Як паведаміў прадстаўнік МУС, усяго за мінулы год у Беларусі выяўлена больш за 35 тыс. сем’яў, у якіх былі дакументальна зафіксаваны правапарушэнні, учыненыя членамі сям’і ў адносінах да блізкіх сваякоў. На ўлік у міліцыю ставяць толькі тыя сем’і, у якіх правапарушэнні былі ўчынены паўторна.
Паводле меркавання Мельніка, для прадухілення бытавых злачынстваў у Беларусі неабходна большую ўвагу надаваць ранняму выяўленню сямейнай непаспяховасці.
З гэтай мэтай з 1 па 30 красавіка па ініцыятыве МУС ва ўсіх рэгіёнах краіны праводзіцца акцыя «Дом без гвалту».У яе межах групы з ліку супрацоўнікаў міліцыі, прадстаўнікоў камісій па справах непаўналетніх, органаў аховы здароўя, адукацыі, працы, занятасці і сацыяльнай абароны наведваюць непаспяховыя сем’і і прымаюць меры па нармалізацыі абставінаў.