У навучальных установах Беларусі ў гэтым годзе ўрачыстыя цырымоніі «Апошні званок» для вучняў выпускных класаў адбудуцца 30–31 мая. Адпаведны дакумент аб завяршэнні 2011–2012 навучальнага года, правядзенні выпускных экзаменаў, прыёму на конкурснай аснове ў асобныя ўстановы адукацыі для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі накіраваны ва ўсе навучальныя ўстановы краіны, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Выпускныя іспыты пройдуць з 1 па 12 чэрвеня. Іспыты па прадметах, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, будуць пачынацца, а 9.00.

Пасля завяршэння навучання ў 9 класе вучні павінны будуць здаць 4 абавязковыя выпускныя іспыты:
беларускую мову ў пісьмовай форме, расійскую мову ў пісьмовай форме, матэматыку ў пісьмовай форме і гісторыю Беларусі вусна.
Пасля заканчэння 11 класаў навучэнцы здаюць тры выпускныя іспыты.

З іх абавязковымі з’яўляюцца: матэматыка ў пісьмовай форме, беларуская мова або расійская мова (па выбары вучня) у пісьмовай форме. Трэці іспыт — на выбар. Гэты іспыт праводзіцца ў вуснай форме, акрамя іспыту па беларускай або расійскай мове і мове нацыянальнай меншасці (польскай або літоўскай).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?