У тым жа купэ, дзе былі затрыманыя Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька і Аляксандр Атрошчанкаў, знаходзіўся Віталь Рымашэўскі і спакойна даехаў да месца прызначэння.

Нагадаем, што палітыкі накіроўваліся ў Брусэль праз Маскву. У Оршы былі знятыя з цягніка Мінск — Масква, затым абвінавачаныя ў дробным хуліганстве. Гарадскім судом Оршы яны былі прызнаныя вінаватымі ў дробным хуліганстве, ім быў прызначаны адміністрацыйны штраф у памеры 350 тыс. рублёў. Раней А. Лябедзька і С. Калякін атрымалі адмову ў выездзе з краіны.

«Чаму рэпрэсавалі нас, а Рымашэўскага не чапалі, — гэта пытанне не да мяне, а да тых, хто прымаў такое рашэнне, — кажа Сяргей Калякін. — Але я мяркую, што гэта танны «развод». Спецыяльна, каб пасеяць падазрэнні сярод прадстаўнікоў апазіцыі. Маўляў, адных арыштавалі, а кагосьці — не. Адзначу, што і суддзя чамусьці на гэтым акцэнтавала ўвагу ў прысутнасці прадстаўнікоў СМІ. Адным словам, нейкія меркаванні ў тых, хто прымаў рашэнне на гэты конт, былі. А рашэнне, наколькі мне вядома, прымалася ў Мінску, а не ў Оршы. Пра гэта нам паведамілі адпаведныя людзі ў пагонах. Але гэта занадта танны «развод». Я заўсёды дзіўлюся логіцы уладаў, якой, на мой погляд, наогул няма. Апазіцыя і так працуе ў рэжыме, калі ведае, што ў любы момант могуць быць прыняты меры па яе дыскрэдытацыі. Гэта звычайная з’ява, і ў гэтым выпадку ўлады спазніліся як мінімум гадоў на дзесяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?