Рэфэрэндум у справе зьмены палітычнай сытэмы ўва Ўкраіне, абарона празаходняй замежнай палітыкі і роднай мовы, а таксама ліквідацыя пасярэднікаў у пастаўках газу з Расеі – гэта галоўныя патрабаваньні ўкраінскай апазыцыі да прарасейскай кааліцыі прэм’ера Віктара Януковіча.

«У выпадку невыкананьня гэтых патрабаваньняў апазыцыя ня будзе прымаць удзел у працы парлямэнту», – заявіў старшыня парлямэнцкага клюбу прапрэзыдэнцкай «Нашай Украіны» Вячаслаў Кірыленка.

Апазыцыйны «Блёк Юліі Цімашэнка» і «Наша Ўкраіна» падпісалі ў прысутнасьці прэзыдэнта Віктара Юшчанкі інтэнцыйны ліст, што акрэсьлівае тактыку іх дзеяньняў у дачыненьні да кааліцыі «Партыі Рэгіёнаў Украіны», сацыялістаў і камуністаў. «Дамова прынятая практычна адзінагалосна», – паведаміла прадстаўніца Юшчанкі Ірына Ваньнікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?