У параўнанні з першай версіяй колькасць музеяў павялічаная з 17 да 151, і цяпер на сайце прадстаўленыя аблічбаваныя копіі больш за 30 тыс. прац — карціны, скульптуры і творы архітэктуры, гістарычныя і рэлігійныя артэфакты. Палепшаны інтэрфэйс, з’явіліся фільтры для пошуку работ, рэжым слайдшоу і суправаджальныя матэрыялы.
Вавілонская вежа, 1563. Пітэр Брэйгель (Старэйшы). Музей гісторыі мастацтваў у Вене.
Вавілонская вежа, 1563. Пітэр Брэйгель (Старэйшы). Музей гісторыі мастацтваў у Вене.
Трэба адзначыць, што сайт не «мёртвы», а мае зачаткі сацыяльнай сеткі — кожны карыстальнік можа ствараць уласныя віртуальныя галерэі, збіраючы ў іх карціны з розных музеяў або павялічаныя фрагменты. Слайдшоу па персанальнай галерэі зручна выкарыстоўваць для ўрокаў у школе або прэзентацый. Для выкладчыкаў на сайце ёсць спецыяльны раздзел «Адукацыя» з прыкладамі заданняў для студэнтаў.
Якасць аблічбоўкі і інтэрфейс дазваляюць вывучыць кожную працу ў дэталях (зум у правым ніжнім куце). Многія карціны аблічбаваныя з гігапіксельнай якасцю.
Імаверна, у перспектыве Google паспрабуе максімальна пашырыць калекцыю, каб сабраць абсалютна ўсю мастацкую спадчыну чалавецтва. Новыя музеі запрашаюцца да супрацоўніцтва.