На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 4 красавіка беларускі рубель умацаваўся да еўра, але працягнуў зніжэнне да даляра.

Курс даляра вырас на 20 рублёў да 8140 рублёў. Заяўкі на продаж — 45,087 млн, на куплю — 52,910 млн, аб’ём таргоў — 46,966 млн.

Курс расейскага рубля застаўся без змен — 277 беларускіх рублёў. Заяўкі на продаж — 852,185 млн, заяўкі на куплю — 667,484 млн, аб’ём таргоў — 852,185 млн.

А вось еўра патаннеў на 100 рублёў да 10.730 рублёў. Заяўкі на продаж — 21,953 млн, на куплю — 15,669 млн, аб’ём таргоў — 18,337 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?