Фанаты гурту, а таксама прадстаўнікі ініцыятывы «Рок-салідарнасць» павіншавалі спевака падарункамі і тортам проста на вуліцы — злавілі на выхадзе з Універсітэта культуры, дзе музыка працуе.

«Палац», створаны Хаменкам і яго калегамі, даўно стаў адной з візітовак беларускай музыкі.

А таксама — кузняй кадраў для яе. З «Палаца» выйшлі ва ўласныя праекты такія выканаўцы, як Зміцер Вайцюшкевіч, Вераніка Круглова, Юры Выдронак. Запамінальны фолк-мадэрнавы стыль, у якім працуе гурт, зрабіў «Палац» запамінальным і любімым у многіх краінах. На радзіме ўсё складаней: «Палац» уключаны ў абсурдныя «чорныя спісы» дзеячоў культуры.

Але Хаменка працяягвае працу. Зараз «Палац» запісвае новы альбом. Атрымаўшы падарункі ад прыхільнікаў, Хаменка паабяцаў усім, хто яго павіншаваў, падараваць альбом з аўтографам. «З мяне можна ўзяць толькі аўтограф і аналізы» — жартам рэзюмаваў ён.

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў музыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?