Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі плануе прыцягваць еўрапейскія гранты для дадатковага фінансавання экалагічных студэнцкіх атрадаў у Беларусі.
Аб гэтым сёння журналістам паведаміў першы сакратар БРСМ Ігар Бузоўскі.

Ігар Бузоўскі лічыць, што прыцягненню еўрапейскіх грантаў для экалагічных студатрадаў паспрыяюць кантакты, устаноўленыя БРСМ падчас адукацыйнага семінара маладых парламентарыяў і моладзевых лідэраў Расіі і краін СНД. Ён адзначыў узаемную зацікаўленасць у развіцці такога супрацоўніцтва.

Экалагічныя студатрады займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый: чысткай берагоў рэк і азёр, уборкай лесапаркавых зон і г.д. «Еўрапейская супольнасць зацікаўлена ў тым, каб захаваць унікальныя прыродныя рэсурсы Беларусі», — падкрэсліў лідар афіцыйнага саюза моладзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?