Паводле звестак рэсурсу meteoinfo.by, калі ў Лынтупах (Віцебская вобласць) было зафіксавана мінус°С 0,1, то ў Брэсце і Драгічыне — плюс 19,4°С. Прычынай стала панаванне на поўначы халоднага, а на поўдні цёплага сектара цыклона. У зоне атмасферных франтоў, якія раздзялілі кантрасныя па тэмпературы паветраныя масы, прайшлі навальнічныя дажджы, малахарактэрныя для пачатку красавіка. Найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Ашмянах (12 мм — 29% красавіцкай нормы) і Лынтупах (11 мм — 22%).

У Мінску максімальная тэмпература склала 9,3°С цяпла, выпала 7 мм ападкаў (15%).

5 красавіка тэмпература паветра складзе ад 2 да 12 градусаў вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?