Украінская почта ўвяла новую паслугу. Сваімі памерамі марка не адрозьніваецца ад звычайнай, аднак яна складаецца з дзьвюх частак. На адной разьмешчаны малюнак, прапанаваны поштай – кветкі, помнікі Кіева ці вобраз Божай Маці. На другой частцы застаецца месца для нашай фантазіі.

Тут можа апынуцца наш партрэт, лягатып фірмы і нават здымак хатняй жывёліны. На рэалізацыю замовы трэба чакаць да 10 дзён, альбо, у выпадку экспрэс‑замовы, 3‑5 гадзінаў. Мінімальная замова – 1 аркуш (16‑22 маркі). Каштуе новая паслуга каля 55‑60 грывен (каля 23‑25 тыс.) Падобныя паслугі аказваюць таксама пошты ў Францыі, Бэльгіі, Аўстрыі і Канадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?