Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 6 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу ў асноўным без ападкаў, раніцай і днём пераважна па паўднёвай палове рэспублікі дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, па поўначы на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 1–7°С, месцамі па Віцебскай вобласці да мінус 9°С, па поўдні краіны 0 — плюс 3°С;

максімальная днём 5–11°С вышэй за нуль.

У Мінску ў пятніцу пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, у другой палове дня невялікі дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 1–3°С, максімальная днём 7–9°С вышэй за нуль.

7 красавіка сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Часам ападкі (мокры снег, дождж), месцамі моцныя ападкі. Днём па паўднёвым усходзе магчымыя навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу ад мінус 3°С па паўночным захадзе да плюс 6°С па паўднёвым усходзе;

максімальная днём 3–10°С вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе да плюс 11–17°С.

8 красавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, днём пры парывах да плюс 14 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 4°С,

максімальная днём 2–9°С вышэй за нуль.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?