05.04.2012 / 14:33

Беларусь наведае міністр энергетыкі М'янмы 3

8—12 красавіка Беларусь наведае дэлегацыя Рэспублікі Саюза М'янма на чале з міністрам энергетыкі Танам Тхеем.

Як паведаміў 5 красавіка на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, праграмай візіту прадугледжана сустрэча з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, падчас якой плануецца абмеркаваць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы.

Запланаваны таксама перамовы міністра энергетыкі М'янмы і дэлегацыі, якая яго суправаджае, з кіраўніцтвам вытворчага аб'яднання "Беларуснафта".

Візіт адбудзецца ў межах рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча ў М'янму ў снежні 2011 года, адзначыў прэс-сакратар МЗС.

0
памылка ў загалоўку / Адказаць
05.04.2012 / 15:44
паведае=наведае
0
Філалох / Адказаць
05.04.2012 / 15:48
А чаму паведае? Наведае
0
Gutenman / Адказаць
06.04.2012 / 18:52
Enierhetyka usioj Mjanmy - Nas nie wyciahnie uzscho z jamy !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру