05.04.2012 / 14:34

Рубінаў: У Беларусі і Кітая «надзвычайныя вынікі» развіцця ўзаемаадносінаў 9

Беларусь і Кітай дасягнулі «надзвычайных вынікаў» у развіцці ўзаемаадносінаў. Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў на сустрэчы з новым паслом Кітая ў Беларусі Гун Цзяньвэем 5 красавіка ў Мінску.

Рубінаў зазначыў, што нядаўна споўнілася 20 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносінаў паміж Беларуссю і Кітаем. «За гэты перыяд атрыманы надзвычайныя вынікі. Тавараабарот паміж краінамі павялічыўся ў 100 разоў (па выніках 2011 года ён склаў 3,01 млн. долараў. — БелаПАН.). Існуюць сумесныя эканамічныя праекты. Мы ўдзячныя Кітаю за адкрыццё крэдытных ліній для Беларусі на 16 мільярдаў долараў», — пералічыў кіраўнік верхняй палаты парламента.

Паводле слоў Рубінава, па абавязку службы яму даводзіцца часта сустракацца з замежнымі пасламі, дэлегацыямі замежных дзяржаў. «Але заўсёды самай прыемнай з’яўляецца сустрэча з прадстаўнікамі Кітая. Гэта блізкая, братэрская для нас каіна, з якой у нас склаліся цесныя эканамічныя, палітычныя, чыста дружалюбныя адносіны», — сказаў ён.

На думку старшыні Савета Рэспублікі, у Беларусі і Кітая склаліся добрыя адносіны па дзвюх прычынах. Па-першае, зазначыў ён, «народам дзвюх краін даводзілася пераадольваць шмат цяжкасцяў у сваёй гісторыі, а дасягненне іх поспехаў адбывалася дзякуючы працы і прыстойнасці». Па-другое, важным з’яўляецца «ўстанаўленне цесных давяральных адносінаў паміж кіраўнікамі дзяржаў», падкрэсліў Рубінаў.

Ён выказаў упэўненасць у плённай працы новага пасла Кітая ў Беларусі. «Кітайцы не могуць працаваць дрэнна. Яны заўсёды даводзяць да канца пачатую справу», — заявіў кіраўнік верхняй палаты.

0
Дух із туалецішча / Адказаць
05.04.2012 / 15:03
"Кітайцы не могуць працаваць дрэнна. Яны заўсёды даводзяць да канца пачатую справу" ...................................................................................... Ага, мы гэта бачым, як будуецца гатэль Пекін на рэштках панішчанага парку (!!!) ў цэнтры Мінска. Яскравае відовішча!
0
пушкин / Адказаць
05.04.2012 / 15:41
рубиныч,а слабо по этому поводу стишок наваять?!Вот пару рифм:китайцы,яйца,нахiляцца,не нахiляцца.Короче,не мне тебя учить.
0
Александр Дамский / Адказаць
05.04.2012 / 16:12
І Лукашенка не можа працаваць дрэнна?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру