Як паведамляе РІА «Новости», спачатку Пуцін паразмаўляў з Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Гутарка ішла на тэмы, «звязаныя з інтэграцыйнымі працэсамі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы». Пасля гэтага расійскі прэм’ер пагаварыў па тэлефоне з прэм’ерамі Беларусі і Казахстана.

Нагадаем, новая інтэграцыйная структура — Адзіная эканамічная прастора — запрацавала з 1 студзеня 2012 года на прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. Мяркуецца, што ўнутры яе будзе забяспечана свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг і капіталаў праз дзяржаўныя межы краін-удзельніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?