05.04.2012 / 18:06

На Магілёўшчыне знайшлі новыя залежы нафты 6

Прыток вуглевадародаў папярэдне ацэньваецца больш чым у 20 кубаметраў у суткі.

Новая залеж нафты адкрыта сёння ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белгеалогія», галоўны геолаг па нафце і газу прадпрыемства Яраслаў Грыбік.

Новая залеж знойдзеная падчас працаў на свідравіне «Шумяцічская № 1» на глыбіні 4300 м. Прыток вуглевадародаў папярэдне ацэньваецца больш чым у 20 куб.м у суткі. «Атрыманая нафта вызначаецца добрай якасцю — яна лёгкая і рухомая з высокім утрыманнем спадарожнага газу», — распавёў Яраслаў Грыбік. У бліжэйшы час геолагі плануюць ўдакладніць дэбіт і дэталёва вывучыць ўласцівасці атрыманай нафты, даследаванні працягваюцца.

Раней меркавалася, што на тэрыторыі заходняй частцы Прыпяцкага прагіну магчыма заляганне толькі цяжкай і вязкай нафты.

0
re / Адказаць
05.04.2012 / 18:18
20 куб.м у суткі - смех.
0
RE / Адказаць
05.04.2012 / 18:22
Пустая бочка Диогена имеет также свой вес в истории человеческой. (Козьма Прутков)
0
жыхар / Адказаць
05.04.2012 / 18:23
ну ўсё. засталося знайці газ і алмазы. кіраўнік даў загад
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру