Сёння ў штаб-кватэры Партыі БНФ быў створаны аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2012, паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.

У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху «За Свабоду», Беларускага Руху, АГП, «Гавары праўду», Маладога Фронту, партыі «Справядлівы Свет», Еўрапейскай Беларусі, грамадскага аб’яднання «Экадом». З агульнай згоды старшынём аргкамітэта быў абраны Юры Хадыка.

Папярэдне ўзгоднены фармат заяўкі, якую арганізатары на пачатку наступнага тыдня накіруюць у Мінскі гарвыканкам, а таксама склад патэнцыйных заяўнікаў. Гатоўнасць падпісаць заяўку выказалі: Юрый Хадыка, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, Наста Палажанка і Таццяна Новікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?