Навуковец нарадзіўся ў 1910 г. у Пецярбургу, дзе працаваў ягоны бацька, потым сям'я вярнулася на Наваградчыну.

Выкладаў у Віленскай беларускамоўнай гімназіі матэматыку, у 1939 г. быў яе дырэктарам, потым узначаліў Наваградскую беларускамоўную гімназію. Падчас нямецкай акупацыі арганізаваў беларускамоўныя школы ў Лебедзеве, настаўніцкую семінарыю ў Паставах, Маладзечанскую гандлёва-адміністрацыйную школу, навучанне ў якой выратавала ад прымусовага вывазу ў Нямеччыну некалькі дзясяткаў, калі не соцень юнакоў. Арыштоўваўся немцамі, сядзеў у вязніцы. Цудам унікнуў смяротнага пакарання.

З лета 1944 г. на эміграцыі, у студзені 1948 г. перабраўся ў ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рыверы, спрычыніўся да заснавання новай беларускай калоніі ў гэтым гарадку, быў адным з кіраўнікоў Злучанага беларуска-амерыканскага дапамаговага камітэта. Потым выехаў у Каліфорнію, дзе адышоў ад грамадскай дзейнасці, але ўшчыльную заняўся даследаваннямі ў касмічнай галіне. Падрыхтаваў падручнік аб паліве для ракетных рухавікоў.

У 1972 г. пераехаў з ЗША ў Нямеччыну, у Франкфурт-на-Майне. Зараз пражывае ў доме для старых людзей. Тамтэйшыя беларусы сёння прыедуць да яго, каб павіншаваць з народзінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?