Пісьменнік, мастак і выдавец Адам Глобус выставіў у сваім блогу выяву сваёй новай карціны «Таемная вячэра асуджаных на смерць». Аўтар адзначае, што гэтае невялікае палатно — 40×60 см. — толькі эскіз: «Але я планую напісаць вялікую карціну».

Як паведаміў Адам Глобус «Нашай Ніве», першы накід да «Вячэры» ён пачаў маляваць 11 красавіка 2011, у дзень тэракта ў метро: «Таемная вячэра — гэта, увогуле, адна з маіх любімых тэмаў. А з гэтай карцінай была нейкая містыка. Я адразу схаваў эскіз, як толькі даведаўся пра выбух».
Мастак паведаміў, што ў хуткім часе пакажа той першы накід інтэрнэт-публіцы ў сваім блогу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?