Меркаванні5656

Без роднай мовы не будзе якаснай адукацыі

Забарона роднай мовы – гэта шлях у каменны век.

У № 9 ад 14-га сакавіка было пастаўлена пытанне да чытачоў, бацькоў, настаўнікаў: «Якія, на вашу думку, галоўныя праблемы ў сучаснай школе?»

Мой жыццёвы досвед сведчыць: хто б як ні казаў, чым бы не апраўдваў альбо ні крытыкаваў нізкі ўзровень выпускнікоў школ, студэнтаў і далей спецыялістаў, не мае аніякай падставы, калі рубам не ставіцца, не падымаецца пытанне ведання роднай мовы і выкладання ўсіх прадметаў толькі на ёй, без усялякага выключэння, нават фізкультуры.

Родная мова — гэта самы галоўны стрыжань, які абрастае і ўсмоктвае ўсе іншыя навукі. Родная мова ўжо генетычна закладзеная ў чалавечым мозгу, беларуская ў беларуса, эстонская ў эстонца, чэшская ў чэха. Не ведаючы роднай мовы, нават табліцу множання складана вывучыць адразу на чужой мове.

Лукашэнку зусім не патрэбныя адукаваныя людзі, бо яны не дазволяць яму пажыццёвае панаванне, з перадачай улады па прынцыпу Паўночнай Карэі. Лукашэнку патрэбны толькі спецназаўцы, хакеісты, футбалісты, а ім адукацыя непатрэбная, галоўнае сіла ёсць — розум лішні.

Я быў вельмі здзіўлены, калі з СМІ даведаўся, што ў Беларусі 13,3% насельніцтва наагул нават не ўмее чытаць і гэта мы назіраем у 21-м стагоддзі. Страшная статыстыка. Т

аму я цвёрда ўпэўнены, што да таго часу, пакуль родная беларуская мова не будзі адзінай дзяржаўнай у Беларусі, народ з цягам часу можа стаць зусім неадукаваным.
Забарона роднай мовы — гэта шлях у каменны век. Таму той, хто сапраўды хоча атрымліваць веды і быць адукаваным чалавекам, павінен рашуча не на словах, а на справе змагацца за вяртанне Канстытуцыі 1994, бо менавіта там знаходзіцца ключ да ўсяго таго, каб нам адукаванымі людзьмі быць і звацца імі. На вялікі жаль, гэтага нават не разумеюць многія палітыкі дэмакратычнага кірунку.

Мне цікава, што лепей для вашых дзяцей, унукаў, родных, сваякоў дасканала ведаць якую з замежных моў? Рускую ці англійскую? Рускую ці іспанскую? Рускую ці нямецкую? Рускую ці японскую? Рускую ці кітайскую?

Упэўнены, што кожны нармальны чалавек аддасць перавагу не рускай.

Вельмі вялікі грэх не ганарыцца моваю Гусоўскага, Багушэвіча, Тарашкевіча, Купалы, Коласа, Караткевіча, Быкава, Гілевіча, а так бясконца можна доўжыць. Чалавек без роднай мовы ён не толькі невук, але ён без душы, як той гнілы пень.

Каментары56

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

У Германіі сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Ёсць загінулыя1

Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель18

Расійскі дрон атакаваў рэйсавы аўтобус у Сумскай вобласці. Ёсць ахвяры3

У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога4

Фларэнцыю назвалі найлепшым горадам Еўропы для турызму2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць