Натальля Пінчук 6 красавіка ў Бабруйскай калоніі яна сустрэлася са зняволеным мужам.

"Алесь выглядае нармальна, -- сказала яна. -- Прынамсі так, як выглядаў пасля суду, так, якім яго бачыла ў мінулыя разы. Я распыталася пра стан здароўя. Ён кажа, што пачуваецца нармальна. Іншая справа, канечне, што ён знаходзіцца пад пільным доглядам адміністрацыі. Маральна ён таксама добра пачуваецца. За дзве гадзіны спаткання было шмат размоваў. Здаецца, перагаварылі столькі ўсяго, пра што і ў звычайным жыцці не размаўлялі дастаткова доўга. А зараз пагаварылі. Нам на дваіх хапіла гэтага часу. Збольшага гэта тычылася навінаў жыцця з волі. Што да навінаў ягонага жыцьця, інфармацыя знаходзіцца пад забаронай".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?