Вядзецца пошук злачынцаў, якія выкралі ў Драгічынскім раёне каля 5 тыс. саджанцаў маліны.

Як паведамілі ў Драгічынскім раённым аддзеле Следчага камітэта, 5 красавіка ў міліцыю звярнуўся 33-гадовы жыхар Драгічына. Індывідуальны прадпрымальнік расказаў, што ў перыяд з 1 па 5 красавіка невядомыя з узятага ім у арэнду поля, размешчанага непадалёк ад вёскі Пігасы, выкралі ўсе саджанцы маліны. Зламыснікамі выкрадзена 4.800 саджанцаў.

Прычынены ўрон склаў 23 млн. 40 тыс. рублёў. Прадпрымальнік высадзіў саджанцы восенню 2011 года.

5 красавіка Драгічынскім раённым аддзелам Следчага камітэта па факце крадзяжу распачата справа па ч. 1 арт. 205 КК. Адпрацоўваецца кола асоб, якія могуць мець дачыненне да гэтага злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?