Беларусь вернецца да дыялогу з ЕС пасля таго, як той прыме спрыяльнае для яе рашэнне, перадае БелТА словы кіраўніка Адміінстрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея.

Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь будзе чакаць чарговага рашэння Рады ЕС, якое мае быць пры канцы красавіка. Гэтае рашэнне, па словах Макея, «стане выдатным фонам для вяртання паслоў ЕС у Беларусь».

Кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі таксама лічыць, што не Беларусь была ініцыятарам эскалацыі напружанасці, а абмежавалася толькі сімвалічнай рэакцыяй «нават на апошні віток санкцый».

***

Падчас нарады 5 красавіка Аляксандр Лукашэнка, упершыню пасля прыняцця санкцый ЕС 23 сакавіка, заявіў, што Беларусь гатовая да дыялогу, вяртання паслоў, а таксама можа вызваліць палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?