6 красавіка пасля працяглай хваробы памёр выдатны беларускі тэатразнавец, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Анатоль Сабалеўскі.

Ён 50 дзён не дажыў да 80-годдзя (нар. 27.05.1932).

У 1984—1989 гг. Сабалеўскі быў рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Анатоль Вікенцьевіч каля 50 гадоў выкладаў у Акадэміі, узгадаваў шмат пакаленняў студэнтаў і аспірантаў, быў выдатным знаўцам гісторыі беларускага тэатра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?