Пазоў пададзены ў Ленінскі суд Мінска. Емяльянчык просіць спагнаць з Уса два мільёны рублёў. Ён хоча, «каб гэтыя людзі зноў звярнулася да ЕС, каб санкцый не было», а таксама «правучыць тых, хто заклікае да санкцый», паведамляе БТ.

З сюжэту вынікае, што Дзмітрыю Усу абмежаваны выезд за мяжу.

Дзмітрый Ус 19 сакавіка звярнуўся з асабістым зваротам да Рады міністраў ЕС і вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан. Ён лічыць, што санкцыі прывядуць да жорсткіх і хуткіх эканамічных і палітычных рэформаў, зменаў у сферы правоў чалавека і лібералізацыі Выбарчага кодэксу.

Былы кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус быў асуджаны на 5 з паловай гадоў за падзеі 19 снежня (узяты пад варту пасля абвяшчэння прысуду 26 мая) і адбываў тэрмін у Магілёўскай калоніі. 1 кастрычніка 2011 г. Дзмітрый Ус быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і выйшаў на волю.

Нагадаем, што 4 красавіка стала вядома, што работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала пазоў супраць Віктара Івашкевіча. Падставай для пазову стала тое, што Віктар Івашкевіч заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Паводле пазову Цыбліенка патрабуе ад Віктара Івашкевіча 500 тысяч беларускіх рублёў для кампенсацыі маральных стратаў, якія нібыта нанеслі ёй асабіста выказванні Івашкевіча. Таксама яна патрабуе, каб ён адмовіўся ад далейшых заклікаў да санкцый. «Панарама" тады ў сюжэце паведаміла, што суд прыняў пазоў Цыбліенкі і ў якасьці судовай меры абмежаваў Віктару Івашкевічу выезд за мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?