Згодна са Святым Пісаннем, у гэты дзень арханёл Гаўрыіл з’явіўся перад Паннай Марыяй і паведаміў ёй, што яна народзіць Выратавальніка свету.
Дабравест з’яўляецца адным з найважнейшых царкоўных святаў. А ў народзе здаўна лiчылася, што працаваць у такі дзень вялiкi грэх: "На Дабравест птушка гнязда не ўе, дзеўка косу не пляце", "На Дабравест i воран гнязда не будуе", казалі простыя людзі.
Надвор’е на гэтае свята таксама было вельмі важным:
калі на Дабравест халодна, то гэта значыць, што будзе халоднае лета.