Ведаеце анекдот:

Размаўляюць чарты ў пекле пра працу:

- Ох, ну і работка ў мяне, - кажа першы. - Вару, смажу гэтых расейцаў, а яны з катла выскокваюць, то дровы скрадуць, то біцца лезуць.

- А ў мяне габрэі, - кажа другі. - Адзін з катла вылязе, дык усіх за сабой цягне.

- А ў мяне, хлопцы, не праца, а падарунак, - кажа трэці чорт. - Беларусы. Яны калі з катла і павылазяць, дык толькі каб дроваў падкінуць і зноўку назад лезуць.

Цярплівасць і пакора прысутнічаюць амаль у кожным анекдоце пра беларуса. А ці сапраўды мы такія памяркоуныя ды рахманыя? Чым беларусы адрозніваюцца ад іншых культураў, ну, напрыклад, ад еўрапейцаў і ад расейцаў?

А як па-Вашаму, чым беларусы розняцца ад расейцаў і ад еўрапейцаў? Выказвайцеся ў каментах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?