Кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч даслаў ліст, у якім пра сябе паведаміў, што пачуваецца нармальна, рэгулярна выходзіць на прагулкі, шмат чытае. У яго новы сусед па камеры. З навінаў яшчэ тое, што карэспандэнцыя да Міколы Статкевіча стала прыходзіць вельмі дрэнна, а заказныя лісты ўвогуле не даходзяць да адрасата, паведаміла жонка палітыка Марына Адамовіч.

«Калі падлічыць, то недзе ўжо месяцы паўтары ў яго перапынілася ліставанне з іншымі людзьмі, ён нічога не атрымоўвае. Яму перыядычна прыносяць пустыя канверты, маўляў, цэнзура забрала лісты. І пры гэтым ён адзначыў, што гэта толькі канверты ад заказных лістоў. Па сутнасці за апошні час ён атрымаў толькі адну тэлеграму і адну паштоўку. Абсалютная інфармацыйная блакада».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?