У бліжэйшыя суткі, 8 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.
Ноччу і раніцай у многіх раёнах будзе туман, месцамі слабы галалёд, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Папярэджанне аб неспрыяльных умовах надвор’я Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў па рэгіёнах краіны.
Вецер паўднёвы, днём з пераходам на
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 2–8 градусаў, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці — да 10 градусаў вышэй за нуль.
0
0
0
0
0
0